Архіў газэты

  • №№: 51

Login

  • :
    :

Нашыя сябры

Навіна дня:

Лідэры прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, Алесь Макаеў і Алесь Таўстыка каментуюць дазвол Мінгарвыканкама правесці ў сталіцы 15 снежня марш і мітынг прадпрымальнікаў. Як вядома, гарадскія ўлады дазволілі правесці марш прадпрымальнікаў 15 снежня. Ён пачнецца а 13-ай гадзіне ад Акадэміі Навук. Мітынг адбудзецца на Бангалоры.

News:

Лідэры прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, Алесь Макаеў і Алесь Таўстыка каментуюць дазвол Мінгарвыканкама правесці ў сталіцы 15 снежня марш і мітынг прадпрымальнікаў. Як вядома, гарадскія ўлады дазволілі правесці марш прадпрымальнікаў 15 снежня. Ён пачнецца а 13-ай гадзіне ад Акадэміі Навук. Мітынг адбудзецца на Бангалоры.

Wi-Fi дайшоў да Кобрына

Category: Society  Posted: 2008-12-05 02:00:03  By: belavus

Колькасць кропак бесправаднога доступу ў Інтэрнэт расце па ўсёй Беларусі. З нядаўняга часу такой паслугай могуць карыстацца і кабрынчане. Першыя кропкі Wi-Fi у Кобрыне з'явіліся ў сэрвісным пункце "Белтэлеком" і ў гатэлі "Сувораў", што па вуліцы Дружбы.

Малюйце на здароўе і далей!

Category: Society  Posted: 2008-12-05 01:58:38  By: belavus

На гэтым тыдні абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў будзе адзначаць сваё 60-годдзе.

Помнік намаганнямі настаўніцы

Category: International  Posted: 2008-12-05 01:57:09  By: belavus

Ва ўрочышча Смалярка Бярозаўскага раёна на месцы знішчэння звыш трох тысяч габрэяў у перыяд гітлераўскай акупацыі з'явіўся мемарыяльны знак - каменная пліта з надпісам на трох мовах: беларускай, ангельскай і іўрыце.

У Берасцейскім мастацкім музеі працуе выстава "Строi Берасцейшчыны, традыцыi i сучаснасць".

"Цытадэлі" - 35

Category: Society  Posted: 2008-12-05 01:53:31  By: belavus

У гэтыя дні Берасцейскі горна-турысцкі клуб "Цытадэль" адзначае сваё 35-годдзе.

У тэатры "Смешныя грошы"

Category: Society  Posted: 2008-12-05 01:52:12  By: belavus

У Берасцейскім тэатры драмы і музыкі прайшла прэм'ера спектакля "Смешныя грошы" па п'есе Рэя Куні. Рэй Куні, мабыць, становіцца адным з найпапулярных драматургаў на постсавецкай прасторы.

На працягу месяца ў горадзе над Бугам па ініцыятыве мясцовай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў праходзіў конкурс журналісцкіх прац па тэме "Праз Брэст у Еўропу". На электронную скрыню конкурсу прыйшло больш за 20 прац, а гэта артыкулы, вершы, фотарэпартажы і прэзентацыі, у якіх моладзь разважае над еўрапейскім мінулым і будучыняй роднага горада Берасця ў Еўропе. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад БАЖу і кампаніі "Будзьма" і магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю асацыяцыі журналістаў у берасцейскім рэгіёне.

Шэф-рэдактар выдання Андрэй Дынько, кажа, што змены у газеце планаваліся даўно, а перашкаджала гэтаму толькі пазіцыя друкарні, з якой цяпер, нарэшце ўдалося дамовіцца.

Па ўсёй краіне набірае моц праект «Зрабі падарунак Беларусі — пераходзь на беларускую мову», распрацаваны і арганізаваны моладзевым рэсурсам «Вока». Галоўная ідэя праекта — адраджэнне і прапаганда мовы Багушэвіча і Багдановіча. Падобнымі тэзісамі ўжо неаднойчы паслугоўваліся розныя грамадзкія кампаніі. Толькі на гэты раз справа пайшла далей за налепкі і значкі з заклікам гаварыць па-свойму — тым, хто не супраць авалодаць беларускай, прапаноўваецца пакрокавая інструкцыя з тлумачэннямі вытокаў сённяшняй моўнай сітуацыі, псіхалагічнай дапамогай і вясёлымі ілюстрацыямі.

У Кобрыне не дазволілі пікет

Category: Politics  Posted: 2008-12-03 21:07:48  By: belavus

Грамадскія актывісты планавалі з дапамогай пікету данесці беларусам гістарычную праўду пра камунізм і камуністычную ідэалогію. Кобрынскі райвыканкам адмовіў актывісту Руху “За Свабоду” Аляксандру Меху ў правядзенні пікету ў Кобрыне, які планавалі праводзіць грамадскія актывісты з мэтай данесці беларусам гістарычную праўду пра камунізм і камуністычную ідэалогію.

3 снежня ў судзе Ленінскага раёна Берасця адбыўся судовы разгляд справы над актывістамі "Маладога фронту" і руху "За свабоду". Яны днём раней, 2 снежня, правялі акцыю на плошчы Леніна ў абарону Жаны Абрамавай і яе сям'і, іх суд хоча высяліць з кватэры, якая перайшла дзяўчыне ў спадчыну ад бабулі.

На цэнтральнай плошчы Берасьця перад будынкам аблвыканкаму жыхарка гораду Жана Абрамава пратэстуе супраць яе высяленьня з кватэры, якая перайшла ёй у спадчыну. У пікеце ўдзельнічаюць таксама грамадзскія актывісты Юрка Бакур і Іван Стасюк.

З адпаведнай заявай актывіст Руху “За Свабоду” Павал Наздра звярнуўся да старшыні Мазырскага райсавета. Ініцыятыва ладзіцца ў рамках кампаніі "Камунізм пад трыбунал", ініцыятарам якой з'яўляецца "Малады фронт".

Падведзеныя вынікі другога тура СМС віктарыны “Будзьма беларусамі!” За тыдзень было атрымана больш за 30 СМСак. У гэтым туры прыходзіла шмат адказаў правільных не па ўсіх пытаннях. Найбольш людзей блыталі варыянты мянушкі Кастуся Каліноўскага. Таму толькі 25 чалавек у 2-м туры адказала правільна на ўсе пытанні.

Рэп-выканаўца Vinsent, чый трэк “Адлятаюць караблі” зараз з'яўляецца адным з лідэраў у хіт-парадзе на Тузіне Гітоў, у бліжэйшы час прэзентуе свой першы паўнавартасны альбом, які атрымаў канчатковую назву “Пачатак”. Лірычныя глыбокія тэксты, якасныя ўласныя аранжыроўкі і, зразумела, беларуская мова – вылучаюць Vinsenta з шэрагу сучасных беларускіх рэп-выканаўцаў. Адмыслова для “Дзедзіча” хлопец распавёў пра бліжэйшыя падзеі ў творчым жыцці беларускамоўнага рэпера.

Што такое "Будзьма!"

Category: Society  Posted: 2008-11-28 21:05:04  By: belavus

Будзьма Беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі! Менавіта з такім лозунгам у Беларусі пачалася доўгатэрміновая агульнанацыянальная грамадская кампанія “Будзьма!”.

Пасля ўводу сваіх звестак карыстальніку цяпер прапануецца адправіць SMS для актывацыі ўліковага запісу. У адваротным выпадку, новы ўдзельнік ня зможа адпраўляць паведамленні, ацэньваць фотаздымкі, пакідаць каментары і наведваць старонкі іншых карыстальнікаў.

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч у лісце дырэктару Генеральнага сакратарыята Рады Еўрапейскага Звязу Хэльге Шмід падкрэсліў неабходнасць поўнага спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

У Берасці актывістку руху "За свабоду" Жану Абрамаву хочуць высяліць з уласнай кватэры, дзе яна прапісаная і жыве ўжо каля 20 гадоў. У аўторак адбыўся суд, дзе было прынята рашэнне аб высяленні Жаны разам з сям'ёй з кватэры.

Стань сябрам Дзедзіча:

Апошні нумар газеты:

Апытанне:

Ці падабаецца Вам новы сайт Дзедзіча?

  • Так
  • Не
  • Мне ўсё роўна
  • Аб'явы:

    Шаноўныя сябры!

    Рэдакцыя "Дзедзiча" з задавальненнем прыме ад Вас бясплатныя прыватныя аб'явы ў наступным нумар бюлетэня. Звяртайтеся па тэлефоне : (029) 723-89-70

    Падзея дня:

    • Няма падзей у каляндары

    Показка дня:

    Дзве бландзінкі застралі ў ліфце.

    Адна крычыць:

    - Памажыце! Памажыце!

    Другая:

    - А давай крычаць разам.

    - Давай.

    Абедзве:

    - Разам! Разам! Разам!