Герб
Дзедзiч
Візіцёраў
сайта
Усяго:297027
Сёння: 62
Падпісацца на рассылку Dzedzich week-news?
Ваш e-mail  
Аб арганiзацыi
Персаналii
Нашы праграмы
Наша газета
Гiстарычны каляндар
Фотаархiўў
Показкi
Карыснае
Гасцёўня
Форум
Нашы кантакты



Хартыя'97 - Беларусь OnLine: навiны пераменаў. Два разы ўдзень на трох мовах

Радыё Свабода

Інтэрнэт-газета БелаПАН

Беларускi Народны Фронт

Грамадскае аб'яднанне Праваабарончы цэнтр ВЯСНА

Беларускае радыё Рацыя

Газета Наша Ніва

дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг

Часопіс Студэнцкая Думка

Хіт-парад Тузін Хітоў. Слухай ды выбірай

Беларуская палічка

Усё пра Васіля Быкава

Турклуб Берестье

Виртуальный Брест

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Автомобильный портал города Бреста: технические характеристики с фото, авторынок, автоспорт...





Інфармацыйны партал па адукацыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе

Пiнская Маладзевая Iнiцыятыва



Бясплатны хостынг

КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Брестский автомобильный портал. Интернет-рынок, бесплатные объявления. Все про автомобили от а до я

Беларуская грэка-каталіцкая газета

НАвіны дня

 
Навіны

Агляд культурных падзей за тыдзень

- У Белавежскую пушчу зможа прыехаць цяпер кожны
- Па ініцыятыве Беларускай асацыяцыі журналістаў у Берасцейскай гарадской бібліятэцы адкрылася арыгінальная выстава фотаработ
- Моладзь Берасця адзначыла 1-е траўня масавым флэшмобам
- Сёння ў памяшканні Берасцейскай суполкі партыі БНФ адбудзецца творчая сустрэча з вядомым тэатральным рэжысёрам Валерам Мазынскім
- 4 траўня на рынку "Стары горад" пройдзе вясновы галубіны кірмаш
- Гурт «Крамбамбуля» зараз актыўна рыхтуе новую праграму «Хвалі пазітыву»
 

У Белавежскую пушчу без даведак

Дарога з Берасця ў Белавежскую пушчу будзе выключана з памежнай зоны.
Згодна прапановы, якая была накіравана прадстаўніцтвам Дзяржаўнага памежнага камітэту ў Берасцейскі гарвыканкам, і там зацверджана, цяпер у Белавежскую пушчу зможа прыехаць кожны грамадзянін Беларусі без набыцця адмысловых даведак, якія патрабуюцца для знаходжання ў памежнай зоне прыезджых. Нагадаю, што выдача пропускаў на права ўезду ў памежную зону ажыццяўляецца аддзяленнем па грамадзянству і міграцыі раённых аддзелаў органаў унутраных спраў. Для гэтага па месцы жыхарства патрэбна накіраваць пісьмовую заяву з тлумачэннем мэты наведвання памежнай тэрыторыі. Адмена ж такога патрабавання для Белавежскай пушчы накіравана на прыцягненне турыстаў у гэты рэгіён.
 

На штрафстаянку, а пасля ў суд

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Берасця разглядалася справа Андрэя Лебянчука, каардынатара БХД па Берасці.
Андрэй у пятніцу вечарам быў спынены ДАІ на сваёй машыне, нібыта для праверкі дакументаў і далей быў накіраваны на штрафстаянку для праверкі: ці не перабіты нумары кузава машыны. Далей Андрэя накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання па вуліцы Багданчука.
Сёння на судзе хлопец даведаўся, што на яго складзеная справа за брыдкаслоўе на супрацоўніка ДАІ.
Пад час разгляду справы ў суддзі ўзнікла шмат пытанняў наконт складання пратакола і адсутнасці подпісаў затрыманага на гэтых дакументах, таму было вырашана справу накіраваць на дапрацоўку, а Андрэй выпушчаны на свабоду.
Сам Андрэй лічыць, што быў проста дадзены загад наконт яго затрымання, а ў такім выпадку падставу лёгка знайсці, мабыць хацелі каб ён не трапіў на "Чарнобыльскі шлях", хоць і сам Андрэй туды не планаваў ехаць, а збіраўся на Вялікдзень наведаць бацькоў.


 

Агляд культурных падзей за тыдзень

- У тэатры лялек берасцейцы змаглі ацаніць творчасць польскага калектыва "KARBIDO"
- Калекцыя музея абароны Берасцейскай крэпасці папоўнілася чарговым каштоўным экспанатам
Вырашаецца пытанне і аб выдзяленні паўтары мільярдаў рублёў на рэстаўрацыю штыка-абеліска ў тым самым мемарыяльным комплексе
- У пленэры на тэму халакоста, ініцыяваным габрэйскай суполкай Пінска, прымуць удзел дваццаць мастакоў розных нацыянальнасцяў
- "Пушкін у сучасным свеце. Тэкст і кантэкст" - рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з такім назовам прайшла 24 і 25 красавіка ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце
- 25 красавіка ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце прайшоў конкурс красамоўства і прамоўніцкага майстэрства "Майстар слова-2008"
- 26 красавіка ў начным клубе "Павуціна" адбыўся рок-фестываль у памяць аб ахвярах Чарнобыльскай аварыі
 

Пажар можна было бачыць нават з цэнтра горада

24 красавіка ў Берасці на даху iнструментальнага цэха электралямпавага завода адбылося ўзгаранне.
У тушэннi было задзейнiчана шэсць пажарных разлiкаў, якiм спатрэбiлася 17 хвiлiн, каб лакалiзаваць агонь. Згарэлi старыя рулоны руберойду, якiя знялi з даху падчас рамонту. Людзi не пацярпелi i прадпрыемству ўрон не нанесены. Па папярэдняй версii, прычынай стала парушэнне тэхнiкi бяспекi.
 

Удар па дзедаўшчыне

За здзек з саслужбоўца сяржант тэрміновай службы атрымаў тры гады пазбаўлення волі.
У батальёне радыёэлектроннай барацьбы, што змешчаны ў Берасці на "Чырвоным двары", да стараслужачага падышоў яго аднагодка з пытаннем: ці забіраў днявальны у маладых ежу, дасланую бацькамі? І калі забіраў - дзе яна? Той даў адмоўны адказ. Не паверыўшы, сяржант пачаў наносіць таварышу ўдары па твары, затым запіхнуў у бытоўку, разадраў у ахвяры адзежу на грудзі, узяў ўключаны прас і прыпёк ім калегу. У выніку - тэрмічны апёк грудной клеткі.
Па словах суддзі Берасцейскага міжгарнізоннага вайсковага суду Эдуарда Каспяровіча, звычайна саслужбоўцы прабачаюць адзін аднаго і падчас суду просяць моцна не караць абвінавачаных. У гэтым выпадку пацярпелы заклікаў пакараць крыўдніка па ўсёй строгасці, бо зараз, як сказаў ён, адбітак ад войска застанецца ў яго на ўсё жыццё.
Акрамя таго, скалечаны жаўнер запатрабаваў спагнаць з крыўдніка 4 мільёны рублёў. Суд задаволіў просьбу, праўда, зменшыўшы суму да аднаго мільёна, каля 450 даляраў. Сам жа крыўднік, прызнаны псіхічна здаровым, хутка адправіцца ў калонію ўзмоцненага рэжыму, дзе правядзе тры гады свайго жыцця.
 

Смецце берасцейцаў будуць перапрацоўваць

Сучасны смеццеперапрацоўчы завод, які ў хуткім часам мяркуецца пабудаваць у Берасці, будзе ўтылізаваць не толькі цвёрдыя побытавыя адыходы, але і ападкі сцёкавых вод, а таксама глей, які перапаўняе вычышчальныя збудаванні горада.
Аб гэтым падчас візіту на Берасцейшчыну заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Лявонцій Харужык. Тым самым будзе ліквідаваная пагроза экалагічнай катастрофы ў пойме Буга. Меркаваны кошт праекту — ад 60 мільёнаў даляраў да 60 мільёнаў эўра. Па словах міністра, да выкарыстання гэтых грошай трэба падысці ўзважана і абачліва. Бо сам завод будзе ўяўляць з сябе таксама вельмі складаны і патэнцыйна небяспечны ў экалагічным плане аб'ект. У яго ўзвядзенні паўдзельнічае нямецкая фірма «Ліндзе КСА».
 

Рамонт да непазнавальнасці

Сёлета горад над Бугам чакае шмат прыемных змен.
Напрыклад, у год 50-гадовага юбілею найстарэйшы берасцейскі гатэль “Буг” чакае рэканструкцыя. У гатэлі не проста зробяць асвяжальны рамонт і заменяць перакрыцці, але цалкам зменяць дызайн рэстарана і нумароў.
Дарэчы, у адным з нумароў гэтага гатэлю ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя спыняўся Ўладзімір Высоцкі. Рэканструкцыя, кажуць адмыслоўцы, патрэбна як паветра: “Буг” адкрыў дзверы для пастаяльцаў яшчэ ў 1958 годзе.
Заўважыць змены можна будзе яшчэ і на цэнтральным чыгуначным вакзале. Там сёлета пачалася рэканструкцыя, і да канца восені тут плануюцца пуцявыя працы, замена каналізацыі, а таксама будаўніцтва тунэлю. Праект прадугледжвае практычна поўную рэканструкцыю з захаваннем гістарычнай каштоўнасці самога вакзалу, будынак якога пабудавалі яшчэ ў 1886 году. Акрамя таго, Берасце плануюць засадзіць дрэвамі. На вуліцах горада ўжо высаджана больш за тысячу дрэў. Сярод парод прафесіяналы спынілі свой выбар на ясені, таполі, чаромсе, клёне і ліпе. Пасадка зялёных насаджэнняў працягваецца.
 

У Кобрыне затрыманыя маладафронтаўцы

У ноч з 21 на 22 красавіка ў Кобрыне затрыманыя два маладафронтаўца за графіці на сценах.
Аляксандр Фамічоў і Ўладзімір Сучок малявалі на прыпынках графіці "Свабоду Казулину!", "Малады фронт". У 2.23 іх затрымалі побач з аўтобусным прыпынкам "Універмаг". Міліцыянты пачалі фатаграфаваць месца здарэння на мабільны тэлефон.
Па словах затрыманых, ім прапанавалі прыбраць надпісы, у адваротным выпадку, калі ў міліцыю патэлефануюць гаспадары шапіка, у іх могуць узнікнуць праблемы.
Хлопцаў, негледзячы на позні час, прыйшлі падтрымаць амаль усе актывісты Маладога Фронту. Калі яны зашлі ў РАУС, каб даведацца, калі вызваляць затрыманых, то ўбачылі, што маладафронтаўцаў дапытваюць проста ў дзяжурнай частцы. Міліцыянты паведамілі, што іх пратрымаюць яшчэ каля двух гадзін, аднак, калі зразумелі, што іх будуць чакаць, амаль адразу адпусцілі. Хлопцы прабылі ў РАЎС крыху больш за гадзіну.
 

Пінскі парк адпачынку будзе рэканструяваны

У 2008 годзе Пінскі гарадскі парк культуры і адпачынку адзначыць сваё 150-годдзе. У юбілейным годзе ў найстарэйшым аб'екце культуры і адпачынку пачнецца маштабная рэканструкцыя.
Рэканструкцыя пачнецца з верхняй часткі парка, дзе размешчаныя атракцыёны і гаспадарча-адміністрацыйныя пабудовы. Затым будаўнікі пяройдуць у так званую "ціхую зону". Тут, паводле архітэктурна-планавальнага задання, з'явяцца шахматна-шашачны і чытальны павільёны. Трэцяя чарга рэканструкцыі закране мемарыяльны комплекс і ўсю ніжнюю частку парка. Запланаваны таксама рамонт усіх аўтамабільных і пешаходных сцежак, новае асвятленне, усталёўку малых формаў паркавай скульптуры. Адмысловая ўвага будзе нададзена азеляненню.
У праекце першай чаргі рэканструкцыі гарадскога парка закладзена абнаўленне фантана і ўзвядзенне летняга амфітэатра на 600 пасадкавых месцаў з маляўнічым відам на раку. Старую летнюю эстраду дэмантуюць. Агульная сума капіталаўкладанняў у маштабную юбілейную рэканструкцыю парка - амаль 4 млрд.рублёў. Пакуль праект першай чаргі праходзіць дзяржаўную экспертызу ў парку рыхтуюцца да адкрыцця летняга сезону 2008. Афіцыйнае адкрыццё юбілейнага сезону адбудзецца ў Светлую Хрыстову Нядзелю.
 

Асетрынка з “Сяльца”

Вопытны рыбгас “Сялец”, які знаходзіцца ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці, сёлета ўпершыню прапаноўвае элітную рыбалку.
Любы жадаючы можа за 100 тысяч рублёў парыбачыць з вудай на адным з вадаёмаў рыбгаса, зарыбленым фарэллю і асетром. Акрамя таго, прапаноўваецца рыбалка на сама да 15 кг вагай, а таксама буйнога карпа, белага амура, шчупака.
 

Хвіліна ў хвіліну

У інвалідаў Пінска з'явіўся свой транспартны графік.
Нядаўна на таблічках з раскладам руху аўтобусаў па вуліцах Пінска з'явіліся падкрэсленыя шырокай паласой гадзіны і хвіліны: так пазначаецца час прыбыцця на прыпынак нізкапольных аўтобусаў МАЗ–7. Гэтыя машыны адмыслова абсталяваныя для інвалідаў. У салоне ёсць і прынады для замацавання калясак. Пакуль такія аўтобусы толькі на 11–м гарадскім маршруце, але неўзабаве з'явяцца і на іншых.
— Людзям з абмежаванымі магчымасцямі вельмі важна ведаць дакладны час, калі яны могуць скарыстацца зручным транспартам. Таму мы і паказалі яго на агульным раскладзе. Як толькі набудзем яшчэ такія аўтобусы, тое ж самае зробім і на новых рэйсавых маршрутах, — дзеліцца планамі дырэктар пінскага аўтобуснага парка № 3 Ананій Хвасцюк.
Дарэчы, нізкапольныя аўтобусы — не рэдкасць на вуліцах беларускіх гарадоў. Але паказваць час іх прыбыцця на прыпынак здагадаліся пакуль толькі ў Пінску. Чаму б і іншым не запазычыць гэты досвед?
 

Ружанскi палац будзе часткова адноўлены

Што пераўтварае безаблiчнае i сумнаватае паняцце "геаграфiчная тэрыторыя" ў пазнавальны, адметны край, краiну, якую мы называем сваёй Бацькаўшчынай i якую з цеплынёй згадваем, асаблiва ад`ехаўшы за яе межы? Вiдаць, у кожнага будзе свой адказ на гэтае пытанне.
Але наўрад цi абмiнем мы тое, што пакiдалi нам у спадчыну многiя (i вельмi розныя!) пакаленнi беларусаў. Адны з iх будавалi храмы i прыгожыя палацы, другiя — разбуралi, каб увекавечыць iншыя часы i iншыя iдэалы. Дзецi i ўнукi тых, хто цягаў цаглiны з парушанай царквы на будаўнiцтва ўласнага склепа, сёння зачаравана замiраюць перад iмклiвымi зводамi старадаўняга касцёла цi ўтульнай прадуманасцю i трываласцю сядзiбы знакамiтага роду. Гэта ўсё — i набыткi, i разбурэннi, у тым лiку i свядомасцi, — наша спадчына, наша самасцвярджэнне як нацыi. I рыштаваннi над рэшткамi, часам над руiнамi калiсьцi велiчных пабудоў — цi не самы лепшы сiмвал вяртання да той краiны, якую доўга i цяжка будавалi нашы вельмi розныя продкi з адною мэтаю — пакiнуць яе нам, сваiм наступнiкам, не распылiцца ў гiсторыi, не застацца безназоўнымi. Будуем Беларусь, Бацькаўшчыну, памятаючы ўсiх, хто складаў яе гонар, хто хацеў бачыць лепшай у свеце.
 

Міжнародны турнір па міні-футболе прайшоў у Луцку

На міжнародным Беларуска-Польска-Украінскім турніры па міні-футболе берасцейская каманда "Пагоня" заняла 4-е месца.
Турнір, удзел у якім бралі каманды моладзевых арганізацый з Берасцейшчыны, Валыні, і Любліншчыны праходзіў 12-13 красавіка ў Луцку. Берасце прадстаўляла "Пагоня" - зборная каманда з актывістаў Руху "За Свабоду", Партыі БНФ, "Дзедзіча" і шэрагу іншых арганізацый горада.
У першы дзень спаборніцтваў "Пагоня" выступіла упэўнена, выйграла ўсе матчы і выйшла ў фінальную частку турніра. У гульнях за прызавыя месцы "Пагоне" супрацьстаялі моцныя супернікі. Сказалася стомленасць берасцейцаў ад першага дню, і як вынік - пачэснае 4 месца. А пераможцам стала каманда "Перетворення" суполкі пратэстантаў Луцка.
Па словах капітана "Пагоні", Старшыні Берасцейскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ сп. Я. Бяласіна, паездка на турнір прынесла плён не толькі ў спартовым плане.
- Падчас візіту мы правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, палітычных партый, мясцовых уладаў Луцка. Гутаркі вяліся пра магчымасць правядзення супольных культурніцкіх, спартовых і грамадскіх мерапрыемстваў. Упэўнены, што пасля гэтага турніру кантакты паміж дэмакратычнымі арганізацыямі нашых рэгіёнаў стануць больш шчыльнымі.
Турнір быў арганізаваны аддзелам па справах сям'і і моладзі Луцкай гарадской рады.
 

Сербскiя агледзiны баранавiцкай зямлi

Сербы хацелi уўзяць у арэнду 50 тысяч гектараў зямлi ў Баранавiцкiм раёне.
Замежныя фiрмы праяўляюць пэўную цiкавасць да нашых сельгасугоддзяў i хацелi б узяць у доўгатэрмiновую арэнду зямлю. А ў некаторых раёнах Беларусi дзелавыя людзi ўжо i арандуюць нашы былыя сельгаскааператывы. Напрыклад, у Ляхавiцкiм раёне поўным ходам iдзе ўзвядзенне свiнакомплексу датчанамi.
Тое, што прапанавала фiрма "МК-груп", не магло не здзiвiць. Сербы хацелi б узяць у арэнду 50 тыс. гектараў зямлi, каб на ёй сеяць i жаць. А ў раёне ворыва ўсяго 64,9 тысячы. Здавалася б, ідэальнае выйсце: аддаць зямлю сербам i няхай у iх балiць галава наконт тэхнiкi, палiва, угнаенняў i цэнтнераў, сабраных з гектара. Пачуўшы, што такой колькасцi зямлi ў раёне не атрымаць, сербы заявiлi, што можна было б спынiцца i на 20 тыс. гектараў, але гэта — мiнiмум, бо калi зямлi будзе меней, то не ўдасца поўнасцю загрузiць элеватар, якi фiрма ў такiх выпадках узводзiць да свайго збожжа.
 


Стань сябрам!  
Аб сайце
Газета 'Дзедзіч'. №1 (39). На нашым сайце Вы можаце знайсцi апошнi нумар iнфармацыйна-аналiтычнага бюлетэня "Дзедзiч" (№ 1 (40) за сакавік 2006 года), а таксама іншыя нумары бюлетэня за 2001-2006 гады.
Апытанне
Якой на Вашую думку павінна быць мэта Кангрэса дэмакратычных сіл?



Абраць моцнага і агульнапрызнанага лідэра Дэмакратычных сіл з шырокімі паўнамоцтвамі Абраць моцнага і агульнапрызнанага лідэра Дэмакратычных сіл з шырокімі паўнамоцтвамі 34.0 % (17)
Пазбавіць пасады цяперашняга лідэра Дэмакратычных сіл А. Мілінкевіча Пазбавіць пасады цяперашняга лідэра Дэмакратычных сіл А. Мілінкевіча 10.0 % (5)
Патусавацца Патусавацца 4.0 % (2)
Кангрэс увогуле не патрэбны, патрэбна рэальная праца з людзьмі на месцах Кангрэс увогуле не патрэбны, патрэбна рэальная праца з людзьмі на месцах 46.0 % (23)
А што такое Кангрэс? А што такое Кангрэс? 2.0 % (1)
Я вапшчэ за Бацьку, хлопцы! Я вапшчэ за Бацьку, хлопцы! 4.0 % (2)

Усяго 50 адказаў.
Адказы больш не прыймаюцца.

Вынікі папярэдніх апытанняў
Фотагалерэя
Выпадковае фота
з апошняга абнаўлення:
Мітынг прадпрымальнікаў. Берасце, 24 верасня 2007г. Стадыён
Архiў навiн
5/2008  4/2008  3/2008  2/2008  1/2008  12/2007  11/2007  10/2007  9/2007  8/2007  7/2007  6/2007  5/2007  4/2007  3/2007  2/2007  1/2007  12/2006  11/2006  10/2006  9/2006  8/2006  7/2006  6/2006  5/2006  4/2006  3/2006  2/2006  1/2006  12/2005  11/2005  10/2005  9/2005  8/2005  7/2005  6/2005  5/2005  4/2005  3/2005  2/2005  1/2005  12/2004 
Стань сябрам!
Аб'явы

Шаноўныя сябры!

Рэдакцыя "Дзедзiча" з задавальненнем прыме ад Вас бясплатныя прыватныя аб'явы ў наступным нумар бюлетэня.
Звяртайтеся па тэлефоне :
(029) 723-89-70

ШАНОЎНЫЯ БЕРАСЦЕЙЦЫ!
– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,
– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Сузор'я" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна праз распаўсюджвальнікаў нашай газеты, альбо па тэл.: (029) 723-89-70, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!
Прэс-служба БАМГА "Сузор'е"

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 723-89-70.

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" запрашае да супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Берасця і гарадоў вобласці. Калі вы жадаеце выказаць свае думкі на нашых старонках, тэлефануйце:
(029) 723-89-70.

Внимание!
приглашаем волонтёров для поддержки Аляксандра Мілінкевіча.

– Вас не устраивает ситуация в стране, но вы верите, что её можно изменить;
– Вы устали верить обещаниям Лукашенко и поддерживаете демократическую оппозицию;
– Вы желаете внести свой вклад в возрождение независимой и процветающей Беларуси;
– Вам больше 18 лет, и вы можете посвятить часть своего времени избирательной кампании;
– Вы хотите приобрести навыки общения с людьми, умения убеждать, взглянуть на выборы изнутри: не как простой избиратель, а как активный участник событий –
Нам нужна ваша помощь!
Мы обещаем:
– проведение для вас образовательных семинаров, стажировок как в г. Бресте, так и в других городах и странах;
– обеспечение вас всеми необходимыми навыками ведения эффективной агитации;
– предоставление возможности продолжить свою политическую карьеру при нашей поддержке;
– создание дружеской атмосферы и знакомство с интересными людьми.
Что можно делать: сбор подписей, распространение листовок, расклейка плакатов, агитация, участие в создании предвыборной программы, наблюдение за выборами.
Звоните нам в любое время по тел: 23-68-02, (029) 660-57-41, (029) 723-89-70, 41-12-00.

Фонд «Дзедзіч» шукае добраахвотніка WEB-дызайнера (з сярэднім узроўнем валодання WEB-праграмаваннем), які б дапамагаў нам у абнаўленні і ўдасканаленні сайта арганізацыі: http://www.dzedzich.org.
На жаль, мы не можам аплаціць гэтую працу, але каву, гарбату і добрую сяброўскую атмасферу гарантуем.
Тэл.: (029) 723-89-70, (029) 660-57-41.

 

Показкі

Сядзіць мужык на папялішчы. Згарэла хата. І жонка. І дзеці. Сядзіць і плача. Ідзе побач сусед:
- Што здарылася?!
- Ды вось, хата згарэла!
- Гэта ж трэба, якое гора! А жонка дзе?
- І жонка згарэла.
- Ой, якое гора! А дзеці дзе?
- І дзеці згарэлі.
- Які жах!!! Ну, а так, увогуле, як справы?

 
Rating All.BY Rambler's Top100 Rambler's Top100 Находится в каталоге Апорт
Сайт аптымізаваны пад Internet Explorer
Апошняе абнаўленне: 2008-05-03
Распрацоўка сайта: Пухаеў С.Д.